30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд лічыць магчымым пад гарантыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі дазволіць з 30 жніўня пастаўкі шампіньёнаў СФГ "Грыбная краіна" на тэрыторыю Расіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рассельгаснагляду, паведамляе БЕЛТА.
Такое рашэнне прынята па выніках інспекцыі Рассельгаснагляду, якая адбылася 20-24 жніўня.-0-