Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2018, 15:53

Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) з 21 верасня адмяняе ўведзеныя раней часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію сыру, масла, тварагу, натуральнамалочнай прадукцыі (за выключэннем сухой малочнай прадукцыі і той, што перавозіцца налівам, у тым ліку ў спажывецкай тары аб'ёмам больш за 2,5 л) ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Названая прадукцыя павінна быць выраблена з 21 верасня, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Такое рашэнне Рассельгаснагляд прыняў на падставе перагавораў з беларускім бокам, якія прайшлі 19 верасня ў Смаленску, а таксама гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі