24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 27 мая 2019 года адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію яечнай прадукцыі, вырабленай у ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.
Названая прадукцыя павінна быць выраблена з 27 мая 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.
Такое рашэнне прынята на падставе хадайніцтва Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-