Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2018, 18:26

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі з беларускай птушкафабрыкі "Дружба"

12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 12 снежня адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з беларускага прадпрыемства ААТ "Птушкафабрыка "Дружба". Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Такое рашэнне прынята службай па выніках разгляду прадастаўленых беларускім бокам матэрыялаў аб праведзеным расследаванні і прынятых мерах, а таксама з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду ў тым, што прадукцыя беларускага прадпрыемства ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" адпавядае патрабаванням ветэрынарнага заканадаўства Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым увоз прадукцыі з прадпрыемства будзе ажыццяўляцца ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю з адборам спецыялістамі Рассельгаснагляду проб ад 10 партый прадукцыі для даследаванняў. Акрамя таго, прадукцыя павінна быць выпрацавана з 12 снежня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі