Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2018, 16:12

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 28 снежня 2018 года адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні зняты з ААТ "Калінкавіцкі мясакамбінат" (за выключэннем прадукцыі, забароненай да ўвозу па прычыне дзеючых абмежаванняў па АЧС), а таксама ААТ "Малочны свет" і ААТ "Полацкі малочны камбінат" (за выключэннем паставак сухой малочнай прадукцыі).

Такое рашэнне Рассельгаснагляд прыняў па выніках разгляду прадастаўленых беларускім бокам матэрыялаў, а таксама з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Прадукцыя з названых прадпрыемстваў павінна быць выраблена з 28 снежня 2018 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі