Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2019, 10:55

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі Гомельскага бялкова-тлушчавага завода

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 29 ліпеня адмяніла ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі ААТ "Гомельскі бялкова-тлушчавы завод". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Прадукцыя, якая будзе адпраўляцца ў Расію, павінна быць выраблена з 29 ліпеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў, а таксама гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі