Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 10:00

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны на 93,1 працэнта плошчаў

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя пасеяны ў Беларусі на 93,1 працэнта плошчаў. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі на 3 мая, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 948 тыс. га, або 93,1 працэнта ад плана.

У Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях работы завершаны. Масавая сяўба заканчваецца ў Гомельскай (97,2 працэнта) і Гродзенскай (98,7 працэнта) абласцях. У Віцебскай вобласці засталося засеяць 31,6 працэнта плошчаў.

У цэлым раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 1,019 млн га. Найбольшыя плошчы адведзены ў Мінскай і Віцебскай абласцях (217 тыс. га і 204 тыс. га адпаведна).

Лён-даўгунец пасеяны ўжо на 80,5 працэнта адведзеных плошчаў (39,9 тыс. га), цукровыя буракі - на 99,9 працэнта (96,6 тыс. га), кукуруза на зерне - 68,2 працэнта (109,7 тыс. га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі