Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2016, 18:21

Работа па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў стане адчувальна ў бліжэйшы час - Кабякоў

21 кастрычніка, Навагрудскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Вынікі работы па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў стануць адчувальныя ўжо ў бліжэйшы час. Такое меркаванне выказаў журналістам сёння ў час рабочай паездкі ў Навагрудскі раён прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З удзелам прэм'ер-міністра ў Навагрудку быў разгледжаны вялікі блок пытанняў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці. Яму даложана аб рабоце па рэалізацыі ўказаў "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў" і "Аб стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Агенцтва па кіраванні актывамі".

"Мы знаходзімся на прагрэсіўнай стадыі рэалізацыі гэтых дакументаў. Размова сёння паказала, што не ўсё да канца было ўлічана, абмеркаваны нюансы, якія трэба ўдакладніць. Але зразумела, што напрамак быў выбраны правільна. На месцах ёсць разуменне. Дзякуючы прынятым мерам удасца сур'ёзна аздаравіць сельскагаспадарчыя арганізацыі і як наступная ступень - прадпрыемствы аграперапрацоўкі. Лічу, гэта мы адчуем ужо ў бліжэйшыя некалькі месяцаў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што сёння ў Гродзенскай вобласці былі агучаны карэктывы, якія трэба ўнесці ў работу па рэалізацыі ўказаў, дадзены адпаведныя даручэнні.

Таксама Андрэй Кабякоў азнаёміўся з работай прадпрыемстваў Навагрудскага раёна. Што датычыцца сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, то тут ёсць некаторыя праблемы. Перш за ўсё неабходна фінансавае аздараўленне прадпрыемстваў, трэба працаваць з затратамі. Разам з тым наведаныя сёння ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры" і СП ТАА "Леор Пластык" - своеасаблівыя прыклады таго, як важна своечасова праводзіць мадэрнізацыю і рэканструкцыю, думаць над затратамі, займацца развіццём вытворчасці і рынкамі збыту, сказаў прэм'ер-міністр. Сучасныя аўтаматызаваныя лініі на заводзе газавай апаратуры даюць магчымасць атрымліваць выпрацоўку на чалавека ў год больш як $60 тыс., што адпаведным чынам паўплывае на заработную плату. "Леор Пластык", нават трапіўшы ў мінулым годзе пад пэўныя абмежаванні па допуску прадукцыі на расійскі рынак і атрымліваючы знешняе ўздзеянне, дэманструе жыццяздольнасць і гатоўнасць хутка аднавіць страчаныя на рынку таварныя пазіцыі. Арыентуючыся на флагманаў, трэба рабіць высновы і астатнім, падкрэсліў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі