Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2018, 18:58

Прэс-канферэнцыя аб новым антыманапольным законе пройдзе ў БЕЛТА 30 ліпеня

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб новым антыманапольным законе пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 30 ліпеня ў 14.00.

3 жніўня 2018 года ў Беларусі ўступае ў сілу новая рэдакцыя закона аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Законам канкрэтызаваны метады для ўстанаўлення факта манапольна высокай або нізкай цаны, укаранёны нормы, якія даюць магчымасць процістаяць дыктату аднаго або некалькіх пакупнікоў на рынку, гарманізаваны з ЕАЭС падыходы па забаронах на картэльныя пагадненні. Акрамя таго, дэталізаваны пералік форм нядобрасумленнай канкурэнцыі, уведзены забароны на дзеянні, якія прыводзяць або могуць прывесці да абмежавання канкурэнцыі.

Больш падрабязна пра новыя нормы і іх прымяненне раскажуць на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю: начальнік аддзела метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі Вольга Каралькова і начальнік юрыдычнага ўпраўлення Таццяна Парэйка.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі