Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 мая 2018, 15:44

Прэс-канферэнцыя аб лічбавізацыі дзейнасці Нацыянальнага кадастравага агенцтва пройдзе ў БЕЛТА 4 мая

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці як удзельнік лічбавай трансфармацыі ў Беларусі" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 4 мая ў 11.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел генеральны дырэктар ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" Андрэй Філіпенка, першы намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Леўчык і намеснік генеральнага дырэктара Дзмітрый Рытвінскі.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці (НКА) з'яўляецца адным з важнейшых элементаў дзеючай у Беларусі сістэмы масавай (кадастравай) ацэнкі зямель і зямельных участкаў. Агенцтва таксама праводзіць незалежную ацэнку нерухомай маймасці, аналіз рынку нерухомай маёмасці Беларусі, аналіз даных, электронныя сэрвісы і паслугі, тэхнічную інвентарызацыю. НКА стварыла і забяспечвае функцыянаванне больш як 10 розных інфармацыйных рэестраў, рэгістраў, сістэм і сэрвісаў і з'яўляецца аператарам двух базавых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў Дзяржкаммаёмасці.

У маі 2018 года спаўняецца 20 гадоў з дня заснавання НКА. На прэс-канферэнцыі будуць агучаны планы адносна развіцця агенцтва, удзелу ў важных нацыянальных праектах, удасканалення і мадэрнізацыі інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўнага зямельнага кадастра Беларусі, у тым ліку адносна прымянення тэхналогіі блокчэйн у галіне кадастра і ацэнкі нерухомай маёмасці.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі