Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2018, 09:01

Прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржзакупках накіруюць у Саўмін да 1 снежня

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, у тым ліку адносна лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, створана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 16 кастрычніка 2018 года нумар 309р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Кіраўніком рабочай групы назначаны міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. Міжведамаснай рабочай групе даручана да 1 снежня распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржзакупках.

Каардынацыя работы па выкананні распараджэння ўскладзена на першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі