Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2017, 16:05

Прапановы па ўдасканаленні прагназавання патрэбнасці ў кадрах будуць сфармуляваны да 1 снежня

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 24 сакавіка 2017 года нумар 105р створана рабочая група па ўдасканаленні сістэмы прагназавання патрэбнасці ў кадрах і фарміравання кантрольных і агульных лічбаў прыёму ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Рабочую групу ўзначалілі міністр адукацыі Ігар Карпенка і міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Рабочай групе даручана да 1 снежня 2017 года выпрацаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдасканаленні механізма прагназавання заказу на падрыхтоўку спецыялістаў, рабочых (служачых) у адпаведнасці з патрэбнасцямі эканомікі, па абавязковым удзеле ў заказе на падрыхтоўку спецыялістаў, рабочых (служачых) усіх арганізацый і прадпрыемстваў незалежна ад форм уласнасці, а таксама па ўстанаўленні адказнасці заказчыкаў кадраў за заяўленую патрэбнасць у спецыялістах і далейшае працаўладкаванне выпускнікоў.

Акрамя таго, рабочай групе неабходна ўнесці прапановы па пашырэнні мэтавай падрыхтоўкі і скарачэнні прыёму на завочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, аптымальных суадносінах прыёму абітурыентаў на дзённую і завочную формы навучання ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, удасканаленні дзейнасці прыватных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з улікам патрэбнасцей эканомікі.

Пры неабходнасці рабочая група мае права прыцягваць ва ўстаноўленым парадку кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, да ўдзелу ў яе рабоце.

Кантроль і каардынацыя работы па выкананні гэтага распараджэння ўскладзены на намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі