Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 ліпеня 2018, 16:51

Прапановы па стварэнні сістэмы кіравання дзяржзакупкамі ў бліжэйшы час унясуць ва ўрад

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы па стварэнні інфармацыйна-аналітычнай сістэмы кіравання дзяржаўнымі закупкамі (ДІАС) у бліжэйшы час будуць унесены на разгляд ва ўрад. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па выніках пасяджэння рабочай групы, створанай для выпрацоўкі прапаноў па стварэнні сістэмы, паведамляе БЕЛТА.

"Па выніках пасяджэння выпрацаваны канкрэтныя прапановы па пытанні стварэння ДІАС, якія ў бліжэйшы час будуць унесены на разгляд ва ўрад", - адзначылі ў МАРГ.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні вызначэння ўласніка і аператара ДІАС, распрацоўкі тэхнічнага задання да функцыянальных патрабаванняў сістэмы, а таксама пытанні яе фінансавання.

Стварэнне ДІАС прадугледжана праектам закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі