Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2018, 15:43

Прамысловыя кластары ў рэгіёнах стануць рэальнай кропкай росту новай эканомікі - Мясніковіч

2 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прамысловыя кластары ў рэгіёнах стануць рэальнай кропкай росту новай эканомікі. Аб гэтым сёння на адкрыцці вясенняй сесіі Савета Рэспублікі заявіў яго старшыня Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч назваў развіццё прамысловых тэрытарыяльных кластараў адказнай задачай, якую сумесна вырашаюць урад, мясцовыя ўлады і парламентарыі. "Актыўна ідзе работа па Аршанскім кластары. Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне па Баранавічах і Баранавіцкім раёне. Будуць і іншыя праекты. Лічу, што гэта будзе рэальнай кропкай росту новай эканомікі", - падкрэсліў ён.

У Беларусі 2018 год аб'яўлены Годам малой радзімы. "Рэгіянальнае развіццё мае прынцыповае значэнне для эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Задача Савета Рэспублікі - мабілізаваць сілы на тое, каб кожны населены пункт быў добраўпарадкаваны, людзі жылі на дастойным узроўні", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік верхняй палаты парламента выказаў упэўненасць, што ў новых рэаліях неабходна павышаць і ролю мясцовых Саветаў дэпутатаў, і іх адказнасць за ажыццяўленне правоў і абавязкаў, якімі яны надзелены. У лютым гэтага года адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў склад цяперашняга дэпутацкага корпуса ўвайшлі дастойныя, актыўныя і неабыякавыя людзі, якія ведаюць чаканні сваіх выбаршчыкаў і здольны эфектыўна арганізаваць работу. "А галоўнае - яны ўмеюць працаваць з людзьмі - гэта рэальны кадравы рэзерв нашай дзяржавы", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі