Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2017, 17:28

Прамвытворчасць у Беларусі ў I паўгоддзі павялічылася на 6,1 працэнта

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-чэрвені 2017 года ў бягучых цэнах склаў Br43,3 млрд, або 106,1 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў горназдабыўной прамысловасці павялічыўся на 2,5 працэнта, у апрацоўчай прамысловасці - на 6,6 працэнта, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам - на 5,5 працэнта. У водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і знішчэнні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў аб'ём прамвытворчасці склаў 98,4 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за чэрвень гэтага года да чэрвеня 2016 года склаў 106,6 працэнта, да мая 2017-га - 100,6 працэнта.

У 11 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за першае паўгоддзе перасягнуў узровень першага паўгоддзя 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 21,2 працэнта), вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 17,2 працэнта), вытворчасці хімічных прадуктаў (на 16,8 працэнта), металургічнай вытворчасці, вытворчасці гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання (на 10,3 працэнта), вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (на 10 працэнтаў), вытворчасці электраабсталявання (на 9,6 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі