Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2018, 14:26

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў 2017 годзе склаў 2,7 працэнта ВУП

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-снежні 2017 года склаў Br2,8 млрд, або 2,7 працэнта да ВУП. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за 2017 год склаўся ў суме Br3,1 млрд, або 2,9 працэнта да ВУП.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-снежань 2017 года склаліся ў суме Br42,9 млрд, або 98,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br19,8 млрд, або 101,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

За студзень-снежань 2017 года паступленне ПДВ склала Br9,2 млрд, або 101,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br2,9 млрд, або 101,3 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br2,3 млрд, або 103,3 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br3,5 млрд, або 104,9 працэнта. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br12,4 млрд, або 92,5 працэнта, Фонд універсальнага абслугоўвання - Br38,2 млн, або 97,2 працэнта, Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br27,2 млн, або 175,5 працэнта, Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br2,1 млн, або 175 працэнтаў.

Па стане на 1 студзеня 2018 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br101,8 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-снежань 2017 года склалі Br39,8 млрд, або 97,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br17 млрд, або 95,6 працэнта.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br7,3 млрд (92,4 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br4,3 млрд (96,4 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br12,6 млрд (98,3 працэнта). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br12,2 млрд (99,7 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br27 млн (57,1 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br23,8 млн (92,2 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br1,48 млн (98,7 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі