Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2017, 15:02

Праект праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі ўнясуць у Саўмін да 1 снежня

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 22 сакавіка 2017 года нумар 100р створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы прапаноў для праекта праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Рабочую групу ўзначаліў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Міжведамаснай рабочай групе даручана правесці на аснове існуючай практыкі аналіз заканадаўства для выяўлення норм, што абмяжоўваюць канкурэнцыю ў асобных відах і сферах дзейнасці, а таксама выпрацаваць прапановы аб карэкціроўцы заканадаўства, накіраваныя на развіццё канкурэнцыі.

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група мае права прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, спецыялістаў навуковых устаноў, устаноў адукацыі, аб'яднанняў прадпрымальнікаў і іншых арганізацый, міжнародных экспертаў, а таксама запытваць інфармацыю, неабходную для яе дзейнасці.

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай рабочай групы, а таксама на падставе выпрацаваных прапаноў сфарміраваць і да 1 снежня 2017 года ўнесці ў Савет Міністраў праект праграмы развіцця канкурэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі