Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2019, 16:18

Праект бюджэту на 2020 год захавае падыходы па паступальным росце зарплат і пенсій

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год, работа над якім цяпер вядзецца, арыентаваны на паступальны рост зарплат і пенсій. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна на пашыраным пасяджэнні камісіі, дзе разглядаліся праекты законаў па зацвярджэнні справаздач аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту за 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспубліканскі бюджэт за 2018 год выкананы з прафіцытам Br4,7 млрд. Адзначалася дынаміка ў знешнім гандлі, павышэнні канкурэнтаздольнасці галін эканомікі, іх прыбытковасці. "Гэта дало магчымасць забяспечыць устойлівасць і стабільнасць даходнай часткі, выканаць сацыяльныя абавязацельствы", - адзначыла Людміла Дабрыніна.

Асноўнымі прыярытэтамі ў галіне бюджэтнай палітыкі на бліжэйшыя гады застаецца паступальны рост зарплат і пенсій, развіццё рэгіёнаў. "Гэтыя пазіцыі з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі і ў 2019 годзе. У праекце бюджэту на 2020 год такія падыходы захаваны і падтрыманы рабочымі групамі", - дадала дэпутат.

У цэлым даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе склалі Br24,4 млрд, або 100,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана, што на Br3,9 млрд больш за першапачаткова зацверджаны аб'ём, расходы - Br19,7 млрд (93,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана).

"Бюджэт фарміраваўся зыходзячы з кансерватыўнага сцэнарыя развіцця эканомікі. Яго выкананне ажыццяўлялася ва ўмовах спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і паляпшэння важнейшых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў параўнанні з прагнозам", - сказаў начальнік галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Сяргей Качан.

Як паведамлялася, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2020 год плануецца з нулявым прафіцытам. Праект бюджэту павінен быць гатовы да 1 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі