Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2016, 11:39

Праект бюджэту на 2017 год стварае перадумовы для эканамічнага росту - Амарын

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2017 год стварае перадумовы для эканамічнага росту. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Мінфіна назваў праект рэспубліканскага бюджэту на 2017 год бюджэтам макраэканамічнай стабілізацыі. "Агульная канцэпцыя падрыхтаваных дакументаў - гэта прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і праект бюджэту - стварэнне перадумоў для пераходу да эканамічнага росту", - адзначыў ён. Бюджэт сфарміраваны на аснове кансерватыўнага сцэнарыя развіцця эканомікі. "Такі падыход дасць магчымасць пазбегнуць скарачэння расходаў у выпадку невыканання макраэканамічных паказчыкаў", - растлумачыў Уладзімір Амарын.

Паводле яго слоў, захавана галіновая структура расходнай часткі праекта бюджэту. Дакументам прадугледжаны рост расходаў на ахову здароўя, адукацыю, культуру і навуку. Плануецца, што расходы на фарміраванне сямейнага капіталу павялічацца больш як у два разы ў параўнанні з 2015 годам і перавысяць $200 млн.

Абмежаванасць бюджэтных рэсурсаў стане стымулам для павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў. "Нягледзячы на абмежаванасць бюджэтных рэсурсаў у праекце бюджэту 2017 года забяспечваецца фінансаванне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавай, - расказаў ён. - У прыватнасці, гэта падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Прадугледжваюцца неабходныя сродкі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для таго, каб забяспечыць суадносіны сярэдняга памеру пенсіі і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні не меншым за 40 працэнтаў".

У адрозненне ад мінулых гадоў пры фарміраванні бюджэту-2017 закладзены асцярожны прагноз па цане на нафту, дадаў Уладзімір Амарын. "На 2016 год мы закладвалі цану на нафту ў памеры $50, а па факце яна складваецца прыкладна ў памеры $41 у сярэднім за год, таму гэты асцярожны прагноз дасць магчымасць нам захаваць бюджэтную збалансаванасць на працягу года", - растлумачыў ён.

Праект бюджэту на будучы год сфарміраваны з прафіцытам Br1,5 млрд. Пры гэтым кіраўнік Мінфіна падкрэсліў, што прафіцыт - гэта не рэзерв, і не свабодныя сродкі бюджэту, а сродкі, што накіроўваюцца на пагашэнне даўгоў, у асноўным знешняй запазычанасці. "І пры гэтым наш прафіцыт забяспечвае такое пагашэнне толькі ў памеры 25 працэнтаў, астатнюю частку доўгу мы плануем пазычыць на фінансавым рынку", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі