Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 верасня 2019, 15:47

Прадстаўнікі ПВТ і IT-кампаній Беларусі наведаюць з візітам Узбекістан

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Парка высокіх тэхналогій і прадстаўнікоў вядучых кампаній IT-сектара Беларусі на чале з дырэктарам ПВТ Усеваладам Янчэўскім наведае з візітам Узбекістан 10-13 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

Плануецца, што ўдзельнікі дэлегацыі правядуць сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый, аховы здароўя, народнай адукацыі, культуры, кіраўніцтвам Цэнтральнага банка, буйных кампаній і профільных ВНУ Узбекістана.

Дамоўленасць аб арганізацыі візіту кіраўніцтва ПВТ і беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць IT-сектар, была дасягнута па выніках наведвання Парка высокіх тэхналогій у Мінску прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у час яго афіцыйнага візіту ў Беларусь, які праходзіў з 31 ліпеня да 1 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі