Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2017, 14:57

Прадстаўнік МВФ лічыць паспяховымі праведзеныя з Беларуссю перагаворы

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы дырэктар МВФ ад групы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Мікаэла Эрбенава лічыць паспяховымі праведзеныя з Беларуссю перагаворы. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам у час сустрэчы з кіраўніцтвам, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я як выканаўчы дырэктар, які ў тым ліку прадстаўляе Беларусь у выканаўчым камітэце МВФ, падтрымліваю ўлады ў іх перагаворах з камандай Міжнароднага валютнага фонду. З гэтага пункту гледжання мне здаецца, што перагаворы былі вельмі паспяховымі", - адзначыла Мікаэла Эрбенава.

Яна канстатавала працэс збліжэння меркаванняў па шэрагу напрамкаў праграмы эканамічнай палітыкі, якая дапаможа зафіксаваць поспехі ў стабілізацыі грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі, дасягнутыя апошнім часам. "Ёсць глыбокае разуменне таго, што агульны напрамак далейшых рэформ павінен сканцэнтравацца на павышэнні эфектыўнасці сектара дзяржпрадпрыемстваў, дыверсіфікацыі экспарту, стабілізацыі бюджэтнай і грашовай палітыкі з мэтай далейшага зніжэння неабароненасці, у тым ліку знешняй, беларускай эканомікі", - сказала выканаўчы дырэктар.

Мікаэла Эрбенава таксама звярнула ўвагу на спрыяльныя знешнія фактары для росту эканомікі краіны. "Знешнія фактары, сапраўды, цяпер вельмі спрыяльныя. У той жа час важна, каб рост зарплат быў сувымерны з ростам эфектыўнасці прадпрыемстваў, прадукцыйнасці, каб экспартны сектар у будучым мог падтрымліваць гэты рост", - сказала на заканчэнне эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі