Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2018, 16:13

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў I паўгоддзі павялічылі экспарт амаль на 40 працэнтаў

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі павялічылі экспарт амаль на 40 працэнтаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак канцэрна "Беллеспаперапрам" Віктар Кашпей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першым паўгоддзі экспарт па прадпрыемствах канцэрна склаў $258 млн - гэта 139,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці склала 67,8 працэнта, гэта значыць больш за дзве трэці", - сказаў Віктар Кашпей.

Доля краін СНД у агульным аб'ёме экспарту прадпрыемстваў канцэрна склала 48,8 працэнта. "Мы ўпершыню пачалі экспартаваць больш як палавіну прадукцыі ў краіны ЕС і далёкага замежжа. Калі быць дакладным, то ў краіны ЕС ідзе 47 працэнтаў усёй экспартуемай прадукцыі, у краіны далёкага замежжа - каля 4 працэнтаў", - адзначыў начальнік упраўлення.

Ён таксама расказаў аб асноўных рынках збыту прадукцыі прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама". На Расію прыпадае 30 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту, на другім месцы Польшча, на трэцім Літва. Далей па аб'ёмах паставак прадпрыемстваў канцэрна ідуць Украіна, Азербайджан, Германія, Латвія, Венгрыя, Румынія. "У гэтым годзе мы актыўна асвойваем кітайскі рынак. У 2017-м былі пробныя пастаўкі на ўзроўні да $100 тыс., а ў гэтым за пяць месяцаў мы ўжо выйшлі на лічбу $374 тыс.", - дадаў Віктар Кашпей.

У структуры экспарту прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" амаль 50 працэнтаў займае прадукцыя мадэрнізаваных дрэваапрацоўчых заводаў, чвэрць - мэбля. "Цяпер прадпрыемствы канцэрна працуюць над павелічэннем паставак мэблі на еўрапейскі рынак. У студзені 2019 года нашы прадпрыемствы прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы ў Кёльне", - расказаў начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі