Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2018, 18:48

Праблемы будаўнічай галіны патрабуюць кардынальных рашэнняў - Кухараў

17 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праблемы будаўнічай галіны патрабуюць кардынальных рашэнняў. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў на семінары-калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства адукацыі па пытанні кадравага забеспячэння будаўнічага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанні, з якімі сёння сутыкаюцца кіраўнікі прадпрыемстваў будаўнічай галіны, патрабуюць кардынальных рашучых мер. Калі іх не прымаць цяпер, то ў бліжэйшым будучым мы сутыкнёмся з сур'ёзнымі праблемамі", - падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер абазначыў некалькі ключавых напрамкаў. У прыватнасці, неабходна праводзіць раннюю і на глыбокім узроўні прафарыентацыйную работу сярод школьнікаў. Прымяняць для гэтага ў тым ліку сучасныя тэхналогіі. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць вучэбным праграмам устаноў адукацыі, дзе рыхтуюць будучых спецыялістаў. Яны патрабуюць сур'ёзнага перагляду, насычэння актуальнай інфармацыяй, падрыхтаванай пры падтрымцы работнікаў вытворчасці, каб на выпуску малады спецыяліст выходзіў сапраўды гатовым да работы без дадатковага навучання ўжо на базе прадпрыемства. "Мы не можам траціць велізарныя бюджэтныя грошы і вучыць таму, што ў жыцці не спатрэбіцца. Гэтаму пытанню павінна быць удзелена самая сур'ёзная ўвага", - падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Пэўныя крокі павінны зрабіць і кіраўнікі прадпрыемстваў. Паводле яго слоў, спецыялістаў трэба браць яшчэ на этапе вучобы, з другога курса, забіраць да сябе на практыку, знаёміць з работай, глядзець, што студэнт ведае. І ў выпадку неабходнасці разам з кіраўніцтвам навучальнай установы карэкціраваць праграму навучання.

Яшчэ адзін ключавы момант звязаны з механізмам налічэння зарплаты і нарміравання. "Калі мы не павысім зарплату, то галіна функцыянаваць не зможа. Акрамя таго, трэба карэнным чынам змяніць падыходы да налічэння зарплаты, нарматывы выпрацоўкі. Мы павінны зрабіць нармальную зразумелую сістэму налічэння зарплаты, апрабаваць яе і працаваць", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

Віцэ-прэм'ер таксама падкрэсліў, што прынятыя на калегіі рашэнні па ўсіх абазначаных пытаннях неабходна ажыццявіць у самыя кароткія тэрміны.

У Віцебску сёння адбыўся сумесны выязны семінар-калегія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства адукацыі па пытанні кадравага забеспячэння будаўнічага комплексу. У рабоце семінара-калегіі прымаюць удзел намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, кіраўнікі профільных прадпрыемстваў і навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі