Поўная версія

Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай

Эканоміка 25.04.2018 | 16:44
Фота з архіва
Фота з архіва

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

"Па выніках праведзеных інспекцый, а таксама візіту кітайскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР кітайскі бок прыняў рашэнне адкрыць пяць беларускіх птушкафабрык для паставак мяса птушкі ў Кітай. Цяпер Мінсельгасхарч завяршае ўзгадненне ветсертыфіката для таго, каб прадпрыемствы змаглі ўжо ў маі пачаць пастаўкі мяса птушкі на кітайскі рынак", - сказаў Аляксей Багданаў.

Для паставак у Кітай адкрыты такія беларускія птушкафабрыкі, як ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Смалявічы Бройлер".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія