Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2017, 19:02

Пяць беларускіх кампаній прымуць удзел у Дамаскай міжнароднай выстаўцы

11 жніўня, Дамаск /БЕЛТА - САНА/. У Дамаскай міжнароднай выстаўцы прымуць удзел 5 кампаній з Беларусі. Важнасць удзелу беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў у выстаўцы адзначыў міністр эканомікі і знешняга гандлю Сірыі Мухамад Самер Аль-Халіль на сустрэчы з паслом Рэспублікі Беларусь у Дамаску Аляксандрам Панамаровым.

Мухамад Самер Аль-Халіль падкрэсліў неабходнасць умацавання супрацоўніцтва паміж Сірыяй і Беларуссю ў эканамічнай сферы. Паводле слоў кіраўніка ведамства, стварэнне Сірыйска-беларускага савета прадпрымальнікаў будзе садзейнічаць умацаванню адносін паміж бізнесменамі дзвюх краін.

У сваю чаргу Аляксандр Панамароў пацвердзіў імкненне Беларусі да ўмацавання эканамічнага супрацоўніцтва з Сірыяй, дадаўшы, што выстаўка - спрыяльны момант для дэманстрацыі магчымасцей Беларусі. Пасол заявіў аб жаданні Беларусі стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці грузавікоў і рознай тэхнікі, што забяспечыць новыя рабочыя месцы і будзе садзейнічаць развіццю сірыйскай эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі