Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2017, 11:03

Першы этап работ па электразабеспячэнні Нежынскага ГАКа плануецца завяршыць вясной 2018 года

22 лістапада, Любанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Першы этап работ па электразабеспячэнні пляцоўкі будуемага Нежынскага горна-абагачальнага камбіната плануецца завяршыць у красавіку 2018 года, паведаміў 21 лістапада журналістам дырэктар рэалізуючага праект па будаўніцтве прадпрыемства ЗТАА "Славкалій" Ігар Кожыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працягваецца будаўніцтва лініі для забеспячэння электраэнергіяй пляцоўкі прадпрыемства. Ужо ўстаноўлены шэраг фундаментаў пад апоры для арганізацыі адпайкі 110 кВ ад высакавольтнай лініі. Да канца бягучага года плануем паставіць 12 апор і ў красавіку наступнага года завяршыць першы этап работ па электрыфікацыі пляцоўкі", - праінфармаваў Ігар Кожыч.

Гаворачы аб праведзеных ужо ў бягучым годзе капітальных работах, дырэктар прадпрыемства акцэнтаваў увагу, што пляцоўка поўнасцю ўжо адсыпана пад будаўніцтва. На ўсёй тэрыторыі выбраны торф на глыбіню 1,5 м. Замест яго завезена пясчана-гравійная сумесь. Цяпер на аб'екце "Руднік" праведзена бурэнне замарожваючых свідравін на абодвух ствалах будучых шахт, пачынаецца мантаж контуру для замарозкі. Бліжэйшай задачай тут з'яўляецца яго запуск, каб у далейшым прымяніць перадавую тэхналогію для праходкі ствалоў машынным спосабам. Летам наступнага года гэтыя машыны плануецца атрымаць і ў далейшым зманціраваць, каб восенню пачаць праходку ствалоў.

Ігар Кожыч падкрэсліў, што ўжо рыхтуецца гадавая справаздача для савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій", а таксама дзяржавы. Паводле яго слоў, усе работы выконваюцца згодна з графікам.

Пляцоўку Нежынскага ГАКа 21 лістапада наведаў старшыня савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаіл Гуцарыеў, які азнаёміўся з ходам будаўніцтва прамысловага аб'екта. Ён пацвердзіў, што пасля ўводу ў эксплуатацыю новага прадпрыемства цэнавай канкурэнцыі паміж беларускімі вытворцамі калійных угнаенняў не прадбачыцца. Прадукцыя будзе прадавацца праз Беларускую калійную кампанію (БКК). Канкурэнцыя магчыма толькі па якасці, па выпрацоўцы, лічыць ён.

Расійскі бізнесмен, які займаецца дабрачыннасцю, паведаміў таксама аб намеры інвесціраваць у будаўніцтва царквы ў пасёлку Шаршуны, пад якую ўжо выдзелены зямельны ўчастак, вядуцца перадпраектныя работы. Таксама плануецца ўзвесці школу ў Мінску - па ёй праектныя работы ўжо завяршаюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі