Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2018, 17:00

Першы брокер з Казахстана акрэдытаваны на БУТБ

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстанская кампанія ТАА "Рэнмак" акрэдытавалася ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) у якасці біржавога брокера-нерэзідэнта. Адпаведны сертыфікат уручаны дырэктару кампаніі Рашыду Ганіеву ў цэнтральным офісе БУТБ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на біржы.

Паводле слоў старшыні праўлення БУТБ Аркадзя Салікава, развіццё сеткі брокерскіх арганізацый за мяжой - адна з прыярытэтных задач БУТБ на бягучы год. "У нас паспяхова ўжо працуюць 4 брокеры-нерэзідэнты з Латвіі, Літвы, Расіі і Турцыі. Гэта схема ўзаемадзеяння даказала сваю эфектыўнасць. Адзін толькі латвійскі брокер у мінулым годзе прыцягнуў на біржу 14 новых кліентаў і заключыў біржавых здзелак на суму больш як $4 млн. Спадзяёмся, што супрацоўніцтва з казахстанскім партнёрам будзе не менш плённым", - адзначыў Аркадзь Салікаў.

У сваю чаргу Рашыд Ганіеў падкрэсліў, што рынак Беларусі ўяўляе значны інтарэс для казахстанскага бізнесу, а біржавыя таргі адкрываюць прамы доступ да амаль 15 тыс. беларускіх прадпрыемстваў, акрэдытаваных на БУТБ. "Мы штодзень атрымліваем заяўкі ад казахстанскіх кампаній, якія жадаюць закупляць беларускую прадукцыю. У гэтых адносінах біржа - аптымальны варыянт, паколькі яна не толькі забяспечвае максімальную канцэнтрацыю прапановы з боку беларускіх пастаўшчыкоў, але і зніжае рызыкі, звязаныя з трансгранічным гандлем", - лічыць дырэктар казахстанскага брокера БУТБ.

ТАА "Рэнмак" спецыялізуецца на пастаўках спецыяльнай тэхнікі і абсталявання для нетракарыстальнікаў Казахстана, пры гэтым сярод кліентаў кампаніі такія буйныя гарнарудныя прадпрыемствы, як ТАА "Карпарацыя "Казахмыс" і ТАА "Казцынк". У статусе брокера-нерэзідэнта БУТБ ТАА "Рэнмак" будзе займацца закупкамі беларускіх тавараў ад імя сваіх кліентаў і прыцягненнем казахстанскіх кампаній да ўдзелу ў біржавых таргах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі