Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2019, 10:21

Першае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта плануецца правесці да канца года

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта плануецца правесці да канца 2019 года. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы сустаршынь беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча і міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Амра Насара, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні ў Мінску ў 2019 годзе шостага пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі, у час якога запланавана правядзенне першага пасяджэння створанага Савета дзелавога супрацоўніцтва.

"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных галінах: гандлю і інвестыцый, прамысловасці, ІТ, сельскай гаспадаркі, турызму і інш. Асобна егіпецкім бокам адзначана дасягнутая дамоўленасць аб актывізацыі супрацоўніцтва ў сферах культуры і адукацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Асаблівая ўвага на сустрэчы ўдзелена практычнай рэалізацыі падпісаных 18 чэрвеня дакументаў, якія вызнаюць далейшы вектар беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва: комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2019-2020 гады, а таксама мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Міністэрствам гандлю і прамысловасці Егіпта аб стварэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі