Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2019, 16:20

Першае пасяджэнне беларуска-турэцкай рабочай групы па гандлі 23-24 верасня пройдзе ў Анкары

20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першае пасяджэнне беларуска-турэцкай рабочай групы па гандлі 23-24 верасня пройдзе ў Анкары. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта група была створана па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Турэцкую Рэспубліку ў красавіку бягучага года, сказаў Анатоль Глаз.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Плануецца, што ў час пасяджэння будуць абмяркоўвацца праблемы, якія існуюць ва ўзаемным гандлі, а таксама шляхі іх пераадолення. Вялікая ўвага будзе ўдзелена далейшаму паляпшэнню ўмоў двухбаковага гандлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі