Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2018, 17:14

Перавозчыкі асацыяцыі БАМАП у студзені-красавіку павялічылі экспарт паслуг больш як на 30 працэнтаў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавозчыкі асацыяцыі БАМАП у студзені-красавіку нарасцілі экспарт паслуг больш як на 30 працэнтаў, паведаміў старшыня асацыяцыі Мікалай Баравой у час адкрыцця спецыялізаванай выстаўкі БАМАП, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За чатыры месяцы бягучага года мы прыраслі па экспарце паслуг больш як на 30 працэнтаў. За мінулы год міжнародны аўтамабільны транспарт даў для нашай краіны экспарт паслуг у памеры больш як $1 млрд", - адзначыў старшыня асацыяцыі. У агульным аб'ёме экспарту паслуг Беларусі за 2017 год экспарт паслуг аўтамабільнага транспарту склаў 14,7 працэнта.

Мікалай Баравой таксама расказаў, што БАМАП у мінулым годзе пашырыў парк тэхнікі на 8 працэнтаў - гэта 130 аўтамабіляў. "Мы вырашылі шэраг іншых пытанняў, у тым ліку ў частцы павелічэння аб'ёму перавозак, павышэння якасці абслугоўвання нашых імпарцёраў і экспарцёраў, вырашылі шэраг іншых тэхнічных і эканамічных пытанняў, стварылі дадатковыя рабочыя месцы", - падкрэсліў ён.

На пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 24-25 мая праходзіць 23-я спецыялізаваная выстаўка БАМАП. Акрамя таго, праходзіць канферэнцыя "Эфектыўнасць і якасць міжнародных перавозак грузаў. Выклікі часу". Абмяркоўваюцца перавагі навацый заканадаўства, удзельнікі аналізуюць практычныя аспекты спрашчэння і павышэння эфектыўнасці дзейнасці, змяненні ва ўзаемадзеянні дзяржавы і бізнесу. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі - пытанні ўкаранення электронных тэхналогій на транспарце, спрашчэння перасячэння граніц, а таксама супрацоўніцтва з удзельнікамі міжнароднага лагістычнага рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі