Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2019, 16:45

Пастаўкі беларускай ялавічыны ў Расію будуць прадоўжаны - Мінсельгасхарч

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі беларускай ялавічыны ў Расію будуць прадоўжаны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз ялавічыны на косці і буйной рагатай жывёлы з краін, што не маюць афіцыйнага статусу Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ) па губкападобнай энцыфалапатыі. "Гэта забарона датычыцца не толькі Беларусі, але і ўсіх краін, якія не маюць адпаведнага статусу. Нічога страшнага ў гэтым няма. На тэрыторыі Беларусі ніколі не было зафіксавана выпадкаў губкападобнай энцыфалапатыі. Але ў МЭБ ёсць правілы, згодна з якімі гэты факт трэба пацвердзіць пэўнымі метадамі. У нас у Беларусі выкарыстоўваюць гістахімічны метад, а МЭБ патрабуе прымяняць імуналагічны метад. Мы па гэтым шляху даўно ідзём, ёсць адпаведная дзяржпраграма. Нам неабходна аснасціць абласныя ветэрынарныя лабараторыі новым абсталяваннем, купіць рэактывы для гэтых даследаванняў. Частка абласных лабараторый ужо цалкам укамплектавана, частка завяршае камплектацыю. У гэтым годзе пачнём маніторынг па гэтай хваробе ў Беларусі, будзем браць пробы з касцявога мозга жывёл", - сказаў Аляксей Багданаў.

З усяго беларускага экспарту ялавічыны ў Расію каля 70 працэнтаў пастаўлялася на косці, астатняе - абваленае мяса. "Новыя правілы ўвозу, якія прымяніла Расія, датычацца толькі мяса на косці, астатняе мяса можна пастаўляць. Для Беларусі гэта нават больш выгадна, таму што мы самі будзем апрацоўваць мяса да канечнага прадукту і экспартаваць яго ў ахалоджаным ці замарожаным выглядзе. Будзем ствараць рабочыя месцы, павялічваць аб'ём абваленага мяса і пастаўляць яго па больш высокім кошце ў Расію. Патрэбнасць у ялавічыне, як і раней, ёсць, памяняецца толькі структура пастаўкі. Магчыма, на першапачатковым этапе будуць невялікія цяжкасці, бо прадпрыемствам трэба пераарыентавацца і працаваць па-новаму, але асобай праблемы ў гэтым няма", - заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі