Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лютага 2018, 14:40

Пастаянны камітэт СД гатовы аказаць дапамогу ва ўрэгуляванні пытання паставак малака з Беларусі ў Расію - Рапота

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы гатовы аказаць дапамогу ва ўрэгуляванні пытання паставак малака з Беларусі ў Расію, паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне аб урэгуляванні паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, дзяржсакратар адказаў, што гэта знаходзіцца ў веданні ЕЭК. "Там адпрацаваны рэгламенты, якія датычацца таго, як павінны ўзаемадзейнічаць краіны ЕАЭС, калі ў іх узнікаюць пытанні адзін да аднаго. Тым не менш, мы таксама не застаемся ўбаку. Мы звязаліся з ЕЭК, сказалі, што гатовы аказаць любую дапамогу ва ўрэгуляванні гэтага пытання. Але ад нас пакуль дапамога не патрабуецца. Ідуць двухбаковыя кансультацыі паміж прадстаўнікамі Расіі і Беларусі, таму давайце пачакаем, упэўнены, усе пытанні будуць урэгуляваны", - сказаў Рыгор Рапота.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 18.00 6 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі