20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета пройдзе ў Мінску 5 ліпеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Мерапрыемства арганізуецца БелГПП сумесна са Знешнегандлёвай палатай Казахстана.
Удзельнікі дзелавога савета разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у гэты дзень таксама пройдуць перагаворы паміж беларускімі ўдзельнікамі і прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Казахстана, зацікаўленымі ў развіцці ўзаемадзеяння з беларускім бізнесам у розных сферах. У пасяджэнні, у прыватнасці, прымуць удзел прадстаўнікі кампаній харчовай галіны і машынабудавання з Казахстана.-0-