Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2019, 19:05

Пасажырскі аўтапарк Марыупаля папоўняць 64 аўтобусы МАЗ

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартнаму прадпрыемству Марыупальскага гарадскога савета перададзена першая партыя новых пасажырскіх аўтобусаў МАЗ у колькасці 15 адзінак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

У прэзентацыі тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода прынялі ўдзел пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал і мэр горада Вадзім Бойчанка. Усяго ў Марыупаль будуць пастаўлены 64 аўтобусы па выйграным МАЗ тэндары, які фінансуецца Сусветным банкам.

Ігар Сокал і Вадзім Бойчанка таксама правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі актывізацыю супрацоўніцтва ўкраінскага горада з беларускімі рэгіёнамі. Прадстаўнікі гарадскіх улад і дзелавыя колы Марыупаля былі запрошаны на II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца 3-4 кастрычніка ў Жытоміры.

"Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў, развіццю прамысловай кааперацыі, пашырэнню паставак прамысловай прадукцыі, абмену вопытам у галіне мадэрнізацыі інфраструктуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі", - паведамілі ў дыпмісіі.-0-

Фота пасольства Беларусі ва Украіне

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі