Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2018, 09:29

Панама зацікавілася магчымасцямі набыцця беларускай сельгастэхнікі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Панама выказала прынцыповую цікавасць да прапрацоўкі магчымасцей набыцця беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым ішла размова ў час праведзенага візіту пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна ў Панаму, паведамляецца на сайце беларускага дыппрадстаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі ўручыў копіі даверчых грамат выконваючаму абавязкі міністра замежных спраў гэтай краіны Луісу Мігелю Інкап'е.

У мэтах надання новага імпульсу двухбаковым адносінам у розных сферах і ўстанаўлення дзелавых кантактаў таксама праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў бяспекі, сельскагаспадарчага развіцця, гандлю і прамысловасці, а таксама Гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты Панамы. На перагаворах абмяркоўваліся магчымасці актывізацыі міжурадавага дыялогу, крокі па стварэнні развітой дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, стан і перспектывы беларуска-панамскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Панамскі бок выказаў прынцыповую цікавасць да прапрацоўкі магчымасцей набыцця беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. У мэтах прадметнага абмеркавання перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дасягнута дамоўленасць аб абмене ў бліжэйшы час візітамі дзелавых колаў", - адзначаецца ў паведамленні пасольства.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі магчымасці ўдзелу панамскіх бізнесменаў у міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра-2018", якая пройдзе ў Мінску з 5 па 9 чэрвеня, і візіту беларускай гандлёвай місіі ў Панаму на маючую адбыцца там у сакавіку 2019 года міжнародную выстаўку "ЭКСПАКАМЕР".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі