Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2018, 14:17

Памеры надбавак юрыдычным асобам за рэалізаваную сельгаспрадукцыю зацверджаны ў Беларусі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў памеры надбавак у 2018 годзе юрыдычным асобам за рэалізаваную сельгаспрадукцыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага нумар 90, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Выплаты ў выглядзе субсідый прадастаўляюцца з мясцовых бюджэтаў за рэалізаванае, накіраванае на перапрацоўку малако, буйную рагатую жывёлу, грэчку, трасту лёну-даўгунцу.

Надбаўка за тону малака базіснай тлустасці (без ПДВ) складзе Br22, за тону буйной рагатай жывёлы - Br390. Надбаўкі па трасце лёну-даўгунцу (за тону) вар'іруюцца ў залежнасці ад нумара (нумары 1; 1,25; 1,5; 1,75; 2; 2,5 і вышэй) і складаюць ад Br73,5 і больш, па грэчцы - Br82.

Надбаўкі выплачваюцца юрыдычным асобам і іх адасобленым падраздзяленням, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі. Пры гэтым субсідыі для юрасоб, якія займаюцца гэтым у неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі раёнах, павялічваюцца на 1-10 працэнтаў. Сродкі, што выплачваюцца за грэчку, малако і БРЖ, юрасобам рэкамендуецца выкарыстоўваць для набыцця энергарэсурсаў, мінеральных угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, насення, сродкаў аховы раслін, ветэрынарных прэпаратаў, бялковай сыравіны, запасных частак для сельгастэхнікі, аплаты паслуг па рамонце сельгастэхнікі і пагашэння запазычанасці па іх, пагашэння запазычанасці па лізінгавых плацяжах за сельгастэхніку, а таксама для абслугоўвання, пагашэння крэдытаў банкаў, выдадзеных на закупку мінеральных угнаенняў і гаруча-змазачных матэрыялаў сельгасарганізацыям, запазычанасць па крэдытах якіх перададзена ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі".

Атрыманыя за трасту лёну-даўгунцу грошы рэкамендуецца выкарыстоўваць для аналагічных мэт, а таксама для выплаты зарплаты работнікам, занятым на вырошчванні і ўборцы лёну-даўгунцу, пагашэння запазычанасці па іх, для пагашэння крэдытаў банкаў, выдадзеных на названыя мэты, і працэнтаў за карыстанне імі.

Аблвыканкамам даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы, якая ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым устаноўленыя дакументам памеры надбавак дзейнічаюць з 1 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі