Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2018, 17:27

Паліва ў Беларусі з 24 сакавіка даражэе на 1 капейку

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 24 сакавіка змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".

Цэны на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з 24 сакавіка на аўтазаправачных станцыях павялічваюцца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,76 працэнта.

Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,24, АІ-95-К5-Еўра - Br1,32, ДП - Br1,35.

Як паведамлялася, у Беларусі распрацаваны новы механізм змянення цэн на аўтамабільнае паліва - у залежнасці ад змянення сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасць карэкціроўкі цэн на нафтапрадукты як у бок павелічэння, так і зніжэння. Пры гэтым прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень цэн, супастаўны з дзеючым на расійскім рынку. У далейшым цэны будуць карэкціравацца ў адпаведнасці са змяненнямі сусветных цэн на нафту, курса нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі