Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 19:31

Падтрымка МВФ садзейнічае выпрацоўцы эфектыўных мер макраэканамічнай палітыкі - Турчын

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная і кансультацыйная падтрымка Міжнароднага валютнага фонду з'яўляецца прыярытэтнай для Беларусі, паколькі садзейнічае далейшай выпрацоўцы эфектыўных мер макраэканамічнай палітыкі ў краіне. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі МВФ пад кіраўніцтвам кіраўніка місіі па Беларусі Жака Міньяна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў, уключаючы перспектывы ўзаемадзеяння ў час штогадовых кансультацый па артыкуле IV пагаднення МВФ (іх правядзенне запланавана на першы квартал 2020 года).

Аляксандр Турчын адзначыў, што цяпер у Беларусі забяспечана збалансаваная эканамічная палітыка, прымаюцца меры па зніжэнні макраэканамічных рызык. У сувязі з гэтым тэхнічная і кансультацыйная падтрымка фонду з'яўляецца прыярытэтнай для краіны, паколькі садзейнічае далейшай выпрацоўцы эфектыўных мер макраэканамічнай палітыкі.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся бачаннем пытанняў функцыянавання дзяржаўных прадпрыемстваў і перспектыў удасканалення іх дзейнасці. Былі абмеркаваны аспекты выканання бюджэту на 2019 год і планавання ўрадам бюджэтнай палітыкі на будучы год.

Падводзячы вынікі, бакі пазітыўна ацанілі дынаміку супрацоўніцтва, падкрэсліўшы, што адкрыты ўзаемавыгадны дыялог і партнёрства максімальна садзейнічаюць дасягненню мэт павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі Беларусі і яе паэтапнага рэфармавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі