Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2019, 17:10

Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Камерцыйных кантрактаў будзе заключана на суму не менш, чым $550 млн. Гэта сапраўды сур'ёзны ўклад", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, у час форуму падпісана 84 пагадненні аб супрацоўніцтве, у тым ліку ў гуманітарнай сферы.

Беларускі бок, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, задаволены вынікамі. "Мы сапраўды набылі даволі шмат", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі