Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2017, 12:44

Новы завод "БелДжы" пачаў серыйную вытворчасць аўтамабіляў

14 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Новы завод "БелДжы" пачаў серыйную вытворчасць аўтамабіляў, паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Серыя пачалася ўжо. Мы цяпер завяршаем канчатковае выпрабаванне серыі з 222 вырабаў. Ужо спыняцца не будзем", - адзначыў Віталь Воўк.

Адказваючы на пытанне, калі новыя машыны плануецца паставіць на продаж, міністр не выключыў, што гэта можа адбыцца ўжо ў лістападзе. "Да гэтага трэба сур'ёзна падрыхтавацца. Кампанія "Джылі", завод "БелДжы" ўдзяляе сур'ёзную ўвагу выкананню карпаратыўных стандартаў. Кліент павінен мець аналагічны доступ да сэрвісу ў любой краіне свету. З дылерамі вядзецца размова. Калі яны цяпер не могуць гэта забяспечыць, то павінны гарантаваць, што да канца года гэта зробяць. Галоўнае, каб спажывец быў задаволены", - падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася, праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі