Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2019, 12:32

Новы парадак увозу ў Беларусь сродкаў аховы раслін вынесены на грамадскае абмеркаванне

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Савета Міністраў "Аб пытаннях выдачы заключэнняў (дазвольных дакументаў)" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое вызначае меры нетарыфнага рэгулявання ўвозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.

Разглядаць абгрунтаванасць увозу канкрэтнай колькасці ўзораў для выкарыстання ў лабараторных даследаваннях, а таксама ў якасці эталоннага стандарту будзе міжведамасная камісія. Стварыць яе і вызначыць парадак работы ўпаўнаважана Міністэрства аховы здароўя.

Таксама праектам пастановы ўносяцца змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён дапоўнены пунктам, які датычыцца выдачы заключэнняў (давзвольных дакументаў) на ўвоз сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 27 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі