Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 снежня 2018, 15:34

Новая зборачная лінія тэхнікі "Амкадор" адкрылася ў Егіпце

18 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новая зборачная лінія тэхнікі ААТ "Амкадор" адкрылася ў Егіпце, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Каіры.

Работа па стварэнні другой зборачнай лініі "Амкадора" ў Егіпце праводзілася ў адпаведнасці з мемарандумам аб узаемаразуменні паміж беларускім ААТ, Нацыянальнай арганізацыяй ваеннай прамысловасці і яе прадпрыемствамі, а таксама Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчым развіцці, падпісаным у час пасяджэння беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі ў лістападзе бягучага года ў Каіры.

На базе аднаго з прадпрыемстваў Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці ў г. Абу Заабіль ва ўзаемадзеянні з Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчым развіцці арганізавана тэставая зборка пагрузчыкаў "Амкадор". Сабраны два вілачныя пагрузчыкі, два пагрузчыкі з бартавым паваротам, адзін колавы пагрузчык.

У пасольстве адзначылі, што плануецца выкарыстанне гэтай тэхнікі ў буйных інфраструктурных праектах у Егіпце. Чакаецца таксама паступовая лакалізацыя вытворчасці.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Каіры

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі