Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2019, 14:10

Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю ЕС

23 красавіка, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Еўрасаюза, паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на навукова-тэхнічнай канферэнцыі ў Мазыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках проб, якія былі адабраны на мяжы Беларусі і Польшчы, можна канстатаваць, што няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Еўрапейскага саюза. Такая ж нафта знаходзіцца і на тэрыторыі Украіны", - расказаў намеснік старшыні канцэрна.

Лабараторыя ААТ "Гомельтранснафта Дружба" працуе ў кругласутачным рэжыме. Паводле даных спецыялістаў, паляпшэння ў якасці нафты, якая паступае, не назіраецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі