Поўная версія

Неабходна ўдыхнуць другое жыццё ў малыя населеныя пункты - Марыніч

Эканоміка 22.02.2018 | 09:36
Леанід Марыніч. Фота з архіва
Леанід Марыніч. Фота з архіва

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна ўдыхнуць другое жыццё ў малыя населеныя пункты. Аб гэтым заявіў 21 лютага на пасяджэнні круглага стала "Вяртанне да малой радзімы: ці патрэбна зямля сучаснаму чалавеку?" першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты год аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы, і неабходна ўдыхнуць другое жыццё ў малыя населеныя пункты. На бягучы год у нас распрацаваны планы рэкультывацыі зямель, уключэння іх у абарот. Кожны ўчастак павінен быць узараны, даваць аддачу. У гэтым мы бачым асноўную ролю міністэрства і мясцовых выканаўчых органаў улады. Людзі павінны паверыць, што жыццё ў вёсцы можа быць прывабным, а зямля стаць крыніцай даходу", - адзначыў Леанід Марыніч.

Усяго ў сельскай мясцовасці ў Беларусі пражываюць 2,36 млн чалавек, што складае амаль 25 працэнтаў усяго насельніцтва рэспублікі. З іх у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў сельгаскааператывах заняты толькі 370 тыс. жыхароў. У рэспубліцы налічваецца 3 168 фермерскіх гаспадарак, у тым ліку ў 2017 годзе зарэгістраваны звыш 230. Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукыі складае амаль 2 працэнты. Таксама ў распараджэнні грамадзян знаходзіцца 988 тыс. асабістых падсобных гаспадарак, на якія прыпадае каля 20 працэнтаў у агульным аб'ёме вытворчасці. У асноўным тут вырошчваецца бульба, агародніна і садавіна.

Для многіх людзей менавіта сельская мясцовасць з'яўляецца малой радзімай. У сучасным грамадстве да жыхароў, якія пражываюць ужо ў вёсках, далучаюцца людзі, гатовыя пакінуць прывычны ўклад жыцця ў горадзе. У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел уладальнікі аграсядзіб, сялянска-фермерскіх гаспадарак, прадстаўнікі радавых маёнткаў, экапаселішчаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Міністэрства эканомікі Беларусі Беларусь і Вялікабрытанія абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва
Учора 18:54
Знешэканамбанк Расіі адкрые Беларусбанку крэдытную лінію на $30 млн
Учора 16:36
У Беларусь прыбыў першы грузавы поезд з кітайскай правінцыі Хэбэй
Учора 14:43
Беларусь у ліпені прадставіць Еўракамісіі прапановы па каардынацыі лічбавых праектаў EU4Digital
Учора 10:51
Беларуска-швейцарскі камітэт па гандлі аднавіў работу пасля трохгадовага перапынку
20 чэрвеня, 18:25
Нацбанк з 27 чэрвеня зніжае стаўку рэфінансавання да 10 працэнтаў гадавых
20 чэрвеня, 18:00
Фота з архіва МАРГ: у Беларусі прапануецца ўвесці новы механізм для папярэджання неабгрунтавана высокіх цэн на лякарствы
20 чэрвеня, 17:29
Брытанскія кампаніі зацікаўлены ў закупцы беларускіх піламатэрыялаў на біржы
20 чэрвеня, 17:02
У Мінсельгасхарчы расказалі, як засуха паўплывала на пасевы
20 чэрвеня, 15:01
Поўная версія