Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2017, 17:54

Назначаны новы кіраўнік Беларусбанка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Ананіч назначаны кіраўніком ААТ "ААБ Беларусбанк", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"У пятніцу, 17 сакавіка, наглядальны савет зацвердзіў назначэнне Віктара Ананіча на пасаду старшыні праўлення Беларусбанка. Ён уступае на пасаду з 23 сакавіка", - расказалі ў прэс-службе. Да гэтага часу Віктар Ананіч быў начальнікам Магілёўскага абласнога ўпраўлення банка.

Папярэдні кіраўнік Беларусбанка Сяргей Пісарык быў вызвалены ад пасады рашэннем наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" ад 19 снежня па пагадненні бакоў.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі