Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2017, 17:45

Назаранка: вопыт Беларусі ў сферы энергаэфектыўнасці мэтазгодна выкарыстоўваць у ЕАЭС

11 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Вопыт Беларусі ў сферы энергаэфектыўнасці мэтазгодна выкарыстоўваць у ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта тэма (энергаэфектыўнасці. - Заўвага БЕЛТА) сур'ёзна абмяркоўваецца ў рамках ЕАЭС, рыхтуецца адпаведны тэхрэгламент. Наша краіна настойвае, каб быў такі ўзровень патрабаванняў, які мы ўкараняем у сябе ў краіне. Наш вопыт мэтазгодна выкарыстоўваць", - сказаў Віктар Назаранка.

Тэхнічны рэгламент ЕАЭС "Аб патрабаваннях да энергетычнай эфектыўнасці энергаспажываючых устройстваў" распрацоўваецца з 2013 года. Дакумент знаходзіцца на завяршальнай стадыі прыняцця. Па праекце тэхрэгламенту звершана ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне, праводзяцца пагаджальныя нарады па асобных палажэннях. У прыватнасці, будуць удакладнены палажэнні адносна форм пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі, патрабаванняў да маркіроўцы энергаспажываючых устройстваў, формы і зместу этыкетак энергетычнай эфектыўнасці, актуалізацыі пераліку стандартаў, неабходных для рэалізацыі тэхрэгламенту.

Як адзначыў Віктар Назаранка, цяпер увозімае абсталяванне падлягае праверцы на адпаведнасць тэхрэгламентам Мытнага саюза, пацвярджэнню патрабаванням бяспекі. "Мы прапануем пастаўшчыкам абсталявання ў Беларусь дадаткова правяраць пытанне энергаэфектыўнасці. Гэта патрабаванне нацыянальнае, таму ўсе, хто пастаўляе па імпарце абсталяванне, у рамках сертыфікацыі па электрабяспецы правяраюць і энергаэфектыўнасць. Гэта работа вельмі карысная. Для таго каб паставіць у Беларусь абсталяванне, трэба дакладна заявіць аб тым, да якога класа энергаэфектыўнасці яно належыць. У сваю чаргу нашы вытворцы, якія працуюць па нацыянальных патрабаваннях, поўнасцю ўпэўнены, што па пытаннях энергаэфектыўнасці для іх еўрапейскі рынак адкрыты", - сказаў старшыня Дзяржстандарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі