Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2019, 17:50

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала атлас інвестпраектаў на $1,4 млрд

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала атлас інвестыцыйных праектаў з неабходным фінансаваннем каля $1,4 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела па суправаджэнні інвестараў НАІП Арцём Шкрыль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ў час падрыхтоўкі да Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму сумесна з дзяржорганамі, аблвыканкамамі падрыхтавала атлас інвестыцыйных праектаў. У яго ўвайшлі каля 50 праектаў з агульнай патрэбнасцю ў інвестыцыях каля $1,4 млрд", - расказаў Арцём Шкрыль.

У атласе прадстаўлены праекты ў такіх сферах, як машынабудаванне, металаапрацоўка, прыборабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць, хімія і нафтахімія.

Атлас прэзентуюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску 17-20 верасня. Пералік прапануемых інвестпраектаў таксама будзе даступны на сайце НАІП і Мінпрама.

У час мерапрыемства запланаваны таксама Беларуска-японскі эканамічны форум. "Гэта, можна сказаць, візіт у адказ прадстаўнікоў Японіі. НАІП у мінулым і бягучым годзе праводзіла эканамічныя форумы ў Японіі, у якіх удзельнічалі каля 100 японскіх кампаній, што пацвярджае цікавасць да беларускага бізнесу", - адзначыў Арцём Шкрыль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі