Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2018, 10:59

Нацбанк захоўвае планы па адмене абавязковага продажу валютнай выручкі з сярэдзіны года

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі захоўвае планы па адмене абавязковага продажу валютнай выручкі з сярэдзіны 2018 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на канферэнцыі "Лічбавы банкінг", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўнеслі ў органы дзяржаўнага кіравання нашы прапановы па адмене абавязковага продажу з сярэдзіны года. Будзем абмяркоўваць, глядзець рэакцыю іншых удзельнікаў", - сказаў Дзмітрый Калечыц.

Канкрэтную дату адмены намеснік старшыні Нацбанка не ўдакладніў. "Усё залежыць ад працэсу ўзгаднення адпаведных дакументаў. Мы ўнеслі свае прапановы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі