Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2018, 19:05

Нацбанк вырашыў захаваць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10 працэнтаў

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Гэта рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

"Гадавая інфляцыя адпавядае прагнознай дынаміцы. У будучым рост цэн будзе складвацца паблізу ўстаноўленай на 2019-2020 гады мэты 5 працэнтаў. Перашкод для гэтага з боку ўнутранай эканомікі не праглядаецца. Пэўныя праінфляцыйныя рызыкі фарміруюцца з боку знешнеэканамічных умоў, якія пагаршаюцца, і ўзросшай няпэўнасці іх далейшага развіцця", - адзначылі ў Нацбанку.

У жніўні 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 5 працэнтаў. Па выніках 2018 года інфляцыя чакаецца каля 5,5 працэнта пры мэтавым паказчыку не большым за 6 працэнтаў.

Унутраны попыт аказвае ўмеранае ўздзеянне на дынаміку цэн. З боку знешняга сектара праглядаецца некаторае ўзмацненне інфляцыйнага націску, звязанага ў першую чаргу з чакаемым паскарэннем інфляцыйных працэсаў у Расіі.

Для стрымлівання інфляцыйнага націску з боку знешняга сектара і дасягнення мэтавага паказчыка па інфляцыі спатрэбіцца захаванне дэзынфляцыйнага характару манетарных умоў.

"Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні накіравана на падтрыманне манетарных умоў, якія забяспечваюць знаходжанне інфляцыі паблізу мэтавага ўзроўню 5 працэнтаў у 2019-2020 гадах", - праінфармавалі ў Нацбанку.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 19 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі