Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2018, 10:55

Нацбанк: пры нарматыве 10 працэнтаў суб'екты гаспадарання прадавалі больш за 47 працэнтаў валютнай выручкі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паэтапнае зніжэнне Нацыянальным банкам памеру абавязковага продажу валютнай выручкі не аказала негатыўнага ўплыву на аб'ём прапанавання замежнай валюты на ўнутраным рынку з боку суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка, каменціруючы ўказ аб адмене абавязковага продажу валюты суб'ектамі гаспадарання.

Пры дзеючым да апошняга часу нарматыве абавязковага продажу на ўзроўні 10 працэнтаў суб'екты гаспадарання фактычна прадавалі больш за 47 працэнтаў сваёй валютнай выручкі. Сярэднядзённы продаж валюты суб'ектамі гаспадарання ва ўмовах паступовага зніжэння нарматыву абавязковага продажу з 30 працэнтаў да 10 працэнтаў павялічыўся з $62 млн у эквіваленце за студзень-жнівень 2016 года да $77 млн у эквіваленце за кастрычнік 2017 года - чэрвень 2018 года.

"Гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што аб'ём прададзенай суб'ектамі гаспадарання замежнай валюты дыктуецца галоўным чынам іх патрэбамі ў беларускіх рублях для забеспячэння гаспадарчай дзейнасці (выплата зарплат, выплата падаткаў, купля камплектуючых і матэрыялаў), а гэтыя патрэбы, у сваю чаргу, залежаць ад узроўню дзелавой актыўнасці ў эканоміцы і дынамікі маштабаў гаспадарчай дзейнасці", - адзначылі ў Нацбанку.

Ва ўмовах захавання існуючых пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы прынятае рашэнне аб поўнай адмене абавязковага продажу валютнай выручкі будзе садзейнічаць выкананню пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу, стымуляванні дзелавой актыўнасці і стварэнні аднолькавых умоў гаспадарання для арганізацый усіх форм уласнасці, дадалі ў Нацбанку. Акрамя таго, адмена абавязковага продажу дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць механізмаў функцыянавання ўнутранага валютнага рынку, што ў выніку будзе садзейнічаць умацаванню даверу да нацыянальнай валюты і пашырэнню яе выкарыстання ў разліках на тэрыторыі Беларусі.

Адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі стане яшчэ адным крокам Беларусі ў напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Указ "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты" ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пачынаючы з дня, што ідзе за датай афіцыйнага апублікавання, суб'екты гаспадарання не ажыццяўляюць абавязковы продаж валютнай выручкі, у тым ліку паступіўшай ім да ўступлення ў сілу ўказа.

Ва ўмовах стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы і фінансавай сферы, дасягнення збалансаванасці попыту і прапанавання на ўнутраным валютным рынку Нацбанк у 2016-2017 гадах прымаў паслядоўныя крокі па паступовым зніжэнні памеру абавязковага продажу замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання: у верасні 2016 года нарматыў быў зменшаны з 30 працэнтаў да 20 працэнтаў, у кастрычніку 2017 года - да 10 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі